Антоніа Карпора
Антоніа Карпора | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 жніўня 1909[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 верасня 2004[4][5][…] (95 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | ташызм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Антоніа Карпора (італ.: Antonio Corpora; 15 жніўня 1909, Туніс — 6 верасня 2004, Рым) — італьянскі мастак.
Жыццё і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дзяцінства і юнацкасць Карпора прайшло ў Тунісе, дзе ён вучыўся жывапісу ў мастацкай школе. У 1930 годзе ён пераязджае ў Фларэнцыю і працуе там над капіраваннем карцін старых майстроў. У 1931 годзе Карпора перабіраецца ў Парыж, дзе знаёміцца з Альберта Джакамеці і Серджыа Сіньёры. У пачатку 1930-х гадоў здзяйсняе некалькі навучальных паездак па Італіі і Тунісу. У 1934 годзе ў Тунісе ўступае ў мастацкі гурт «Les quatres». Ужо ў гэтыя гады ў яго творчасці вызначальным становіцца захапленне абстрактным жывапісам, напоўненым геаметрычнымі формамі і каляровымі палосамі.
У 1938—1939 гадах Карпора становіцца прафесарам тэатральнага жывапісу ў Балонні. У час Другой сусветнай вайны мастак жыве і працуе ў Тунісе; у 1945 годзе ён вяртаецца ў Італію. У тым жа годзе разам з Перыкле Фацыні, Рэната Гутуза і іншымі стварае групу Неа-кубіста. Тым часам у творчасці Карпора адчуваецца ўплыў Анры Маціса і Жоржа Брака. У 1952 годзе Карпора становіцца адным з заснавальнікаў «Gruppo degli Otto» (разам з Афра Базальдэла, Джузэпэ Сантамаза, Рэната Біролі, Эніа Марлоці, Эміліа Ведова, Джуліа Турката і Матыа Марэні).
У канцы 1940 — пачатку 1950-х гадоў Карпора звяртаецца да абстрактнага экспрэсіянізму, у 1960-я — да інфармалізму. У 1970-я гады з ягоных палотнаў знікаюць геаметрычныя формы. З 1975 года мастак распрацоўвае новую тэхніку жывапісу, якая складаецца ў нанясенні на палатно пластоў пяску і гіпсу, па-над якімі ішоў малюнак люмінісцэнтнымі фарбамі. У канцы свайго жыцця Карпора зноў вяртаецца да жывапісу каляровых палос і абстрактнай геаметрыі.
У перыяд з 1948 па 1956 год Карпора чатыры разы ўдзельнічае ў венецыянскіх біенале.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Antonio Corpora
- ↑ Antonio Corpora — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118670158 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Antonio Corpora // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lucchesi S. Antonio Corpora // Corpora, Antonio // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T019575
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.